Нібы на кол асінавы, і ты Нарэшце ўсё ж пасаджаны на страх. Сум незямны ў тваіх крычыць вачах, Нібы пажар з халоднай цемнаты Ірвецца ўвыш і асьвятляе выш, Куды даўно ты болей не глядзіш. І гэта ноч, нібы сусьвету дно, Зь якога анікому не відно Цябе, што хоць яшчэ пакуль жывы, Ды не жывей на вуліцы травы, Што стопчыцца, разьветрыцца, як тло, Нібы травы зусім і не было. А ты жывеш, і думаеш пра страх І страх пажарам на сямі вятрах Расьце і ў ім ужо згараеш ты Сабой не спапяліўшы цемнаты І толькі сум твой незямны крычыць Аб тым, што нельга болей гэтак жыць...
|
|