РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Начная баляда
Цёмныя людзі на вуліцах цёмных,
Быццам нашчадкі сабакаў бяздомных,
Ноччу блукаюць, шукаюць сьвятло,
Быццам калісьці сьвятло тут было
І на слупах на бэтонных віселі,
Нібы матросы-паўстанцы на рэі,
Белыя, быццам сьцягі, ліхтары.
 
Нібы Кітайскія сьцены, муры
Сьвет гарадскі разьдзяляюць каменна.
Цёмныя людзі блукаюць ля сьценаў.
Страшна выходзіць на вуліцу нам,
Выйдзем з табою і пойдзем у Храм,
Каб там за цёмных людзей памаліцца.
Можа й яшчэ хто начы не збаіцца,
Можа й яшчэ хто падасьць ім сьвятла...
 
Зьнічка зьляцела, бы ўпала страла,
Зь цёмных далёкіх забытых гадоў,
Дзе нас няма, дзе ёсьць сьмерць і любоў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.