РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нам заўтра дадому вяртацца
Ад сонцам напоўненых сосен,
Дзе сьпее туманная восень,
Дзе шышкі, як пчолы, раяцца...
 
Нам заўтра дадому вяртацца
Да цесных і змрочных пакояў,
Да ідалаў і да гэрояў,
Каб плакаць, маўчаць і сьмяяцца...
 
Нам заўтра дадому вяртацца
Празь лета, праз дождж і празь вечар,
І будзе за намі ўсьлед – вецер,
І пыл будзе ў неба ўздымацца...
 
Нам заўтра дадому вяртацца
Ад сьпёкай напоўненых сосен
У горад, у холад, у восень,
Каб зноў у вандроўку зьбірацца...
 
Нам заўтра вяртацца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.