РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьвятло патухла, бы спыніўся час.
Мы ёсьць яшчэ, але няма ўжо нас,
Як і сьвятла, што нібы кроў цякло
Між тым што будзе і што ўжо было.
Я сьвечку запалю – ствару свой сьвет,
І дом мой паляціць, нібы канверт
Зь цямрэчы мёртвай, як з сырой турмы,
Зь лістом да Бога, каб сказаць – ёсьць мы,
Як у сьцяне іржавы цьвік сядзіць,
Дзе век ікона, як ліхтар вісіць.
Сьвятло патухла, бы спыніўся час...
Мы ёсьць яшчэ, але няма ўжо нас...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.