РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гартаю пажаўцелыя выданьні,
Самотныя, як вершы аб каханьні,
Якое адыйшло, як дзень вясновы...
 
Чытаю вершы, як цалую словы,
Каб словы ажылі і ў сьвет ляцелі...
 
Гартаю дні, якія адшумелі,
Як восеньская мёртвая лістота,
Якой і мёртвай 'шчэ пажыць ахвота.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.