РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы ня пыл, мы ня дым, мы ня сон,
Мы – сьвятло з пачарнелых вакон,
Мы – трава на магілах дзядоў,
Мы – вада ад расталых сьнягоў.
І шумяць па-над намі вятры,
І лятуць па-над намі муры,
У якіх нам ніколі ня быць
І таму іх нам век не любіць,
Быццам пыл, быццам дым, быццам сон...
Нас чакае штодзённа Харон,
І скрыгочам мы ў вечнай начы,
Бы ў замках, што на Храмах, ключы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.