РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Стаміўшыся ад вечнасьці зямной,
Ты ў сьвет пайшоў асьветлены царквой,
А новы дзень пачаўся, як заўжды,
Нібы на сьвеце аніколі ты
Ня быў, як аніколі ўжо ня быць,
Ня плакаць, не сьмяяцца, не любіць
Пад гэтым небам, дзе жыцьцё і тло
Штохвілі п’юць аднолькава сьвятло
Пакуль яшчэ ёсьць я, пакуль быў ты.
Ізноў вясною расьцьвілі сады
І птушкі зноў вярнуліся да нас,
І засьпявалі, як апошні раз.
І я іду, самотны, у царкву
Праз туманы, як белую траву,
Пакуль стамлюся вечнасьцю зямной,
Пакуль ня ўбачу хто ідзе за мной...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.