Баляда афрыканскай прынцэсы
|
Ты хацела зьехаць за мяжу Падалей ад сьнегу і дажджу. І цяпер за вокнамі пясок І вярблюд сьлінявы, і сынок Чорны, як савецкі гуталін, Смокча перасьпелы мандарын І па-руску лаецца зь сястрой Белай, як казіны сырадой. Ну а муж хоць негар, ды ўсё ж твой, Вызваленчай арміі гэрой, Дзесьці ў джунглях корміць камароў, З баявой сяброўкаю любоў Круцячы, ня думае як ты Тут жывеш бяз мужа, без вады... І глядзіш ты мёртва на пясок, Дзе вярблюд сьлінявы і сынок, І табе ахвота за мяжу Пабліжэй да сьнегу і дажджу.
|
|