РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Надзі
Прыгожыя ногі ў малодзенькай Надзі.
З такімі нагамі ісьці толькі ў б...
Ды Надзя пайшла працаваць на завод,
Дзе шчасьце каваў наш савецкі народ.
Там Надзю сустрэлі, нібыта сястру,
Там Надзю партыйнаму сакратару
Хутчэй адвялі, каб прайшла інструктаж.
І дзядзька-начальнік сказаў ёй: «Прыляж...»
Заплакала Надзя на цэлы завод
І зьбегся на крыкі працоўны народ,
І сталі ўсе Надзю любіць-шкадаваць.
Ды выйшаў начальнік і вымавіў: «Б...»
І выгналі Надзю на вуліцу ўраз:
«Для гэтакіх мейсца няма тут у нас!»
І моўчкі дзяўчына з завода пайшла...
Ня доўга дзяўчынаю Надзя была...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.