РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда адной
Ты ў Доме творчасьці адна жывеш,
Нібы ў блакноце пра каханьне верш
Сярод санэтаў і паэм пра лета
Самотнага ня менш цябе паэта.
Ты ў змрочным бары выпіла б віна,
Калі б ты не была ў начы адна,
Як гэта ноч, дзе зорак не відно,
Як на стале разьлітае віно.
І ты сядзіш над кніжкай невясёлай,
А ўжо магла б ляжаць на ложку голай
І вершы слухаць п’янага паэта
Пра цёплае, як пацалунак, лета.
Ды ты адна жыла і пражывеш,
Нібы ў блакноце пра каханьне верш.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.