РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Далярная баляда
Ён жаніўся на суседцы Сары,
Палюбіўшы Сарыны даляры.
Тры гады ён езьдзіў на таксі,
Вылезшы з савецкае гразі.
Ды аднойчы ён, нібыта цар,
Заглянуў у прыдарожны бар,
І напіўся там, заначаваў
І вусатай бабе абяцаў
Ажаніцца за каханьня ноч.
Раніцай ня мог расплюшчыць воч
І ня мог успомніць дзе і што,
І, прапіўшы 'шчэ даляраў сто,
Ён на тыдзень загуляўся ў бары,
Раскідаўшы, як сьмяцьцё, даляры.
І калі праспаўся, ён пайшоў,
Як сабака збрыдлівы, дамоў.
І прыйшоў дамоў, а там – замок,
І званіў ён аж паўдня ў званок
Покуль выглянуў стары сусед...
І пайшоў ён, і пачуў усьлед:
– Так табе і трэба, паразіт,
Больш ня плюй на Сару і іўрыт!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.