РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Эўропы
Мы сабе прыдумалі Эўропу
І, ад азіяцкага патопу
Збудаваўшы з мроіва сьцяну,
Аддаліся незямному сну,
У якім салодка сьніцца воля,
Як трава, што вылезшы зь зямлі
Пра зямлю ня думае ўжо болей,
Быццам травы па-на ёй былі
Вечна і ўжо будуць вечна травы
На шляху з Разані да Варшавы,
У якой, спыніўшыся ў карчме,
Мы сядзім, як быццам бы ў турме,
А дамоў ня хочам мы вяртацца,
Бо там будуць з нас усе сьмяяцца,
Што сабе прыдумалі Эўропу
І ад азіяцкага патопу
Думалі схавацца за сьцяной,
Як ад Бога мёртвы – пад зямлёй...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.