РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда краіны
Мы сабе прыдумалі Краіну
І, самотныя, туды ўцяклі.
Як анёл прыносіў Богу гліну,
Нам прыносіць роднае зямлі
Чорны воран, што кляваць нам вочы
Будзе, як забудземся хто мы
І чаму ў далёкім сьвеце воўчым
Мы свае пакінулі дамы...
Мы сабе прыдумалі Краіну
І Краіны гэтае няма,
Як зімой няма лісьця ў асіны,
На якой павесіцца зіма.
Ну а воран чорны прылятае
І штодня прыносіць нам зямлю,
На якой Краіна прарастае
З боскіх словаў «Веру» і «Люблю»...
Мы сабе прыдумалі Краіну, 
Як калісьці Бог прыдумаў нас
І яму анёл прыносіў гліну
Белую, як непачаты час...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.