РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда сяброў
Мы сабе прыдумалі сяброў,
Для якіх хоць зрэдку пра любоў
Трэба гаварыць, каб не прапалі,
Як з банкета пляшка Цынандалі,
Ля якой былі адны сябры,
Быццам бы більярдныя шары
На стале більярдным прад гульнёю,
Быццам апэльсіны прад сьвіньнёю.
Мы сабе прыдумалі сяброў,
Як намалявалі сто рублёў,
За якія анічога не купіць,
За якія могуць пасадзіць.
Мы сабе прыдумалі сяброў,
Быццам не вярнуліся дамоў
Зь невядомай, як банкет, вайны,
На якой былі сябры адны
І якія хутка ўсе прапалі,
Як прапала пляшка Цынандалі,
Ад якой ніхто не ап’янеў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.