РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Расеі
Мы з табой прыдумалі Расею,
Бо Расеі той даўно няма,
У якой бароды шабляй брыюць
І стаіць, нібы француз, зіма
У Маскве і, палячы карціны,
Сонныя французы, як жанчыны,
Грэюцца на вуліцах начных.
Мы з табой прыдумалі краіну,
Дзе няма бальшавікоў жывых,
Ды навокал шныраць азіяты
І славянскую псуюць нам кроў.
Ну а нам з табой ісьці ў салдаты
І карміць магільных чарвякоў.
Мы з табой прыдумалі Расею,
У якой Масква – ня трэйці Рым.
Нам за гэта чарапы абрыюць
І са сьвету выжывуць зусім,
Бо з табой прыдумалі Расею,
А Расеі той няма...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.