РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Амэрыкі
Мы Амэрыку прыдумалі з табой,
Белую, нібыта белы сьвет зімой,
І па белай па Амэрыцы ідзём,
Быццам бы на воблаках у рай плывём.
І крычаць шчасьлівыя індзейцы ўсьлед,
Каб вярнуліся, забралі пісталет,
Што ў начы згубілі, седзячы ў шынку,
Дзе нажом халодным па тваім баку
Аніхто ня ўздумаў паласнуць, як зьвер...
Ды такой Амэрыкі няма цяпер,
Ды такой Амэрыкі няма даўно,
Што як дошкамі забітае вакно,
За якім ніколі нас і не было.
Мы яе прыдумалі, нібы сьвятло
Уключылі, дзе зусім начы няма.
Белая Амэрыка, нібы зіма...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.