РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда таго сьвету
Мы сабе прыдумалі той сьвет,
Брудны, як савецкі туалет,
І палохаем душу і цела
Сьветам, у які ўжо адляцела
Лёгкае, нібы матыль начны,
Цяжкае, нібыта валуны,
Наша сёньня, безь якога мы,
Як старыя шэрыя дамы,
У якіх прыдумалі той сьвет
Мы з табой, як страшны пісталет,
Чорны, быццам бы матыль начны,
Сьветлы, як у рэчцы валуны...
І глядзім мы на той сьвет, як сон,
У якім, як пісталет, Харон
Нас чакае, як чакаем мы,
Каб старыя шэрыя дамы
Зьніклі раптам у той сьвет ураз,
Брудны, як савецкі унітаз...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.