РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Здавалася б, навошта больш пісаць
На мове, што ў нябыт з табой сплыве,
Пісаць, як на сабе кашулю рваць
І ўсім крычаць, што Беларусь жыве.
Здавалася б, навошта болей жыць
У Краі, дзе нібы чужынец ты.
Жыць так, нібы супроць цячэньня плыць,
Нібы ісьці штохвілі зь цемнаты,
І бачыць, быццам Бога, сіняву...
І мне штохвілі сьветла ад таго,
Што толькі Тут я, як хачу, жыву
І ведаю навошта й для чаго...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.