РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Нямігі
Нібыта ў зямлю закапаная кніга,
У трубах счарнелых пад намі Няміга,
А мы па-над ёю, нібыта трава,
Якая ня помніць амаль анічога
І толькі нядаўна прыпомніла Бога.
На ўзгорку, як помнік Нямізе, – царква.
 
І ты мне гаворыш, што суму ня трэба
Па тым, што даўно адляцела на неба
І што зарастае бязбожнай травой,
А сам па Нямізе ідзеш, нібы плачаш,
І іншай дарогі да Храма ня бачыш,
Як людзі Нямігу – пад мёртвай зямлёй...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.