РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда спадзяваньня
...Няма больш на што спадзявацца,
Адно засталося – сьпівацца,
Нібыта з журботай змагацца,
Сьпівацца, сьпівацца, сьпівацца
І ведаць, што гэта ня тое,
Што трэба, каб наша, сьвятое,
Пасад свой пачэсны займала.
Як трэба для гэтага мала!
Як трэба для гэтага многа!
Як сьмерць, прада мною дарога
І трэба ісьці, спадзявацца,
Нібы на гару падымацца,
Нібы аб сьцяну разьбівацца,
І ты спадзяесься, нап’есься,
Нібыта зь сябе насьмяесься
І родных павыганіш з хаты...
 
Па вуліцах ходзяць салдаты...
 
Па вуліцах ходзяць дзяўчаты...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.