Сьсівелая трава зімы чакае, Нібыта сьмерці чалавек стары, І, як замерзлы дым, трава сівая Бялее адзінока на гары, Дзе мы з табою вогнішча цяплілі, Ня думалі, што прыдуць халады. Мы вогнішча, нібы віно, любілі, Чырвонае, як восеньню лісты На маладой, як вогнішча, асіне. І сьветла нам было ў сваёй Айчыне, Бо пра Айчыну думалі з табой, Якую аніколі не пакінем, Нібы лісты асіну ў лістабой... Сьсівелая трава зімы чакае, А мы чакаем нашае вясны, Калі, як сьнег, сплыве трава сівая І, быццам лёд, растануць нашы сны...
|
|