РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Учора быў дождж, а сягоньня ўжо сьнег,
Учора ты плакаў, а зараз празь сьмех
Глядзіш на замецены шэранькі двор,
Нібы на забойцу глядзіць пракурор,
Бо знае, што вечнасьці ў сьвеце няма
І вечнасьцю толькі здаецца турма,
Як вечнай здаецца нам гэта зіма,
Дзе ў цесных кватэрах з табою сядзім,
І ўжо на зіму, як на вечнасьць, глядзім.
А сьнег замятае, нібы забівае,
Нібыта заснуць назаўжды заклікае,
Бо ўчора быў дождж, а сягоньня ўжо сьнег,
Бо ўчора ты плакаў, а зараз празь сьмех
Глядзіш на замецены шэранькі двор
І ночы чакаеш, каб тысячы зор
Убачыць у небе, што па-над зямлёю,
Нібыта анёлы па-над душою...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.