РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Помніць навагрудская зямля
Ляха, крыжаносца, маскаля.
Хто з дабром прыходзіў, хто зь мячом.
Сонца падымалася шчытом,
Сонцамі ўздымаліся шчыты –
Бараніўся Край ад цемнаты.
І між дзідаў маладой травы
Сьцежкі прарасталі да царквы,
Да касьцёла, ад якіх даўно
Анічога сёньня не відно,
Толькі памяць пра далёкі час
Асьвятляе, нібы птушак, нас,
Птушак, што вяртаюцца дамоў
Хоць з багатых ды чужых краёў
На зямлю адвечную, як мы,
Дзе ёсьць замкі, Храмы і дамы,
На якіх трымаецца наш сьвет
І ў якім мы свой пакінем сьлед,
Па якім, калі мінецца час,
Людзі ўспомняць і пазнаюць нас...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.