РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Галоднаму паэту

 
Нічога ніколі нідзе не прасі,
Усьмешку сваю, быццам бомбу, насі,
Бо бедны, багаты – у час свой памрэш.
 
І нехта ўсё ж прыдзе калісь на клады,
І спынецца побач: «Які малады...»,
І ўспомніць малітву, нібыта твой верш.
 
А сёньня ты ў бары, галодны, сядзіш
І слухаеш песьні пра сыты Парыж,
Якому на нас, беларусаў, пляваць.
 
Закончыцца ноч і закончыцца год,
І зь Менска ўзьляціць на Парыж самалёт,
Якім толькі ў вершах ты будзеш лятаць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.