РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Сарбоны
Мы з табой прыдумалі Сарбону,
Бы купілі пляшку самагону
І цяпер ня знаем, што рабіць –
Ці напіцца, ці каго паіць...
 
Мы з табой прыдумалі Сарбону,
Бы злавілі белую варону
І спрабуем навучыць яе
Песьням, ды варона не пяе,
Каркае, што мы ня так жывём,
Мала думаем і многа п’ём...
 
Мы з табой прыдумалі Сарбону,
Быццам бы вярнуліся з палону,
У якім мы сто гадоў былі,
Як па рэчцы, па жыцьці плылі
У нязнаны ды сьмяротны сьвет,
Дзе ўладарыць чорны пісталет...
 
Мы з табой прыдумалі Сарбону,
Быццам сёньня ўкралі мы карону
Для жанчыны, а яна ня хоча
Каралевай быць, а быць рабочай,
Па жыцьці, нібы па рэчцы плыць,
І Сарбон ніякіх не любіць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.