РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда сябровак
Пайшлі, нібы па моры караблі,
Прыгожыя, як новыя рублі,
Сяброўкі дзьве па горадзе начным,
Дзе ўсё наўкол, як цыгарэтны дым.
І ў бар начны зайшліся ўпершыню,
Як матылі прыселі ля агню,
Забыліся, што ім казалі маці,
Каб па начах сядзелі ціха ў хаце.
І ўміг да іх падселі блатнякі,
Ахвочыя да сэксу, як ваўкі,
І пачалі сябровак частаваць,
Гарэлку чорным півам разбаўляць...
 
Ачнуліся сяброўкі пад кустамі
З парванымі сукенкамі й трусамі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.