РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Люсіна баляда
Ён з пляшкай гарэлкі садзіўся ў трамвай
І ехаў да Люсі, бы ехаў у рай,
І Люся чакала свайго жаніха,
Нібыта авечка свайго пастуха.
А ўчора жаніх нават не пазваніў,
Нібыта, што зь Люсяй ён быў – ён прысьніў
І раптам прачнуўся, і ўбачыў, што ён,
Нібы скарыстаны дзіравы гандон...
І плакала Люся, і воцат піла,
Памерці хацела, але не змагла.
Ёй страўнік прамылі і доктар сказаў:
«Я ў вас закахаўся, я век вас шукаў...»
І Люся ўсьміхнулася, і адказала:
«Мне толькі такога, як ты, не хапала...»
І з горда паднятай пайшла галавой,
І доктар сабакам валокся за ёй,
А Люсін жаніх у канаве ляжаў
І палец счарнелы, як соску, смактаў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.