РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Віценя
? – каля 1316
Пагоня... Імчыцца пагоня, імчыцца
Наперадзе князь на бялюткім кані
І меч у яго, быццам бы бліскавіца,
І вораг, як травы сухія ў агні,
Зьнікае з палёў, што спрадвеку сьвятыя,
Як нашая кроў, што праліта была
За волю, за княства, за мову, якія
Для нас, як у цемры шляхі да сьвятла.
 
Пагоня... Імчыцца пагоня, імчыцца,
І літасьці просіць у князя чужак.
І вые ўсю ноч, нібы плача, ваўчыца
І капае кроў, як вугольле, з крыжа,
І ведае князь – ад маланкі загіне
І будзе з «Пагоняй» над замкамі сьцяг
Крыляць, як анёл у самотнай Айчыне,
Як радасьць у сэрцах і сьлёзы ў вачах...
 
27.IX.2005
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.