 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Баляда Магільянскай бітвы
|
1284
|
Бітва працягвалася з ранку да вечара і скончылася на карысьць князя Рынгольта. Кааліцыя рускіх князёў і татар панесла страты ў 40 тысяч чалавек. Страты войска Рынгольта – 700 забітых і 200 параненых.
Сорак тысяч магіл каля вёскі Магільна Анікому капаць, анікому аплакаць – Вы здалёку прыйшлі, будзе сьніцца вам Вільня, Да якой вы хацелі са сьмерцю дайсьці. І ўсю ноч у Магільна правые сабака, І ня ўзыдзе раса на траве і лісьці, Толькі кроў зачарнее, як вугаль, застыне І малітва чужая зь яе не ўсплыве, І назаўтра пральецца, як зь вечнасьці, лівень, Як у Лету, у Нёман зьнясе па траве Кроў чужую і долю, і веру чужую, І князёў-маскалёў і арду залатую... Чарапоў сорак тысяч ля вёскі Магільна У траве па дарозе з чужыны на Вільна Будзе доўга жаўцець, размывацца дажджамі І прымацца зямлёю, што ў нас пад нагамі...
23.VIII.2005.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|