РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Пётры Кміта
? – 1629 або 1632
Нібы зь Іерусаліма, зь любай Вільні
У мястэчка Любча ты вязеш друкарню
Па дарозе гразкай, па дарозе пыльнай.
Ты вязеш і знаеш, што вязеш ня марна,
Бо патрэбны кнігі, як сьвятло ў сьвятліцы,
Кожнаму, хто ў Княстве хоча жыць, як трэба
Дома жыць, дзе Богу верыць і маліцца,
Каб быў хлеб заўсёды і было да хлеба.
І нібы анёлак, што табе спрыяе,
Белы бусел сьледам над табою кружыць,
Там, дзе ты праедзеш салавей сьпявае,
І цьвітуць рамонкі, і ня вянуць ружы.
І твая друкарня ў Любчы доўга будзе,
Нібы зьніч, што праз гады й стагодзьдзі сьвеціць,
Асьвятляць Айчыну ўсім тутэйшым людзям.
Без Айчыны людзі, нібы пыл у вецер,
І таму, як зь Іерусаліма, зь Вільні
У мястэчка Любча ты вязеш друкарню
Па дарозе сьлёзнай, па дарозе дымнай...
 
6.V.2010.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.