 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Баляда Адама Храптовіча
|
19.03.1768 – 25.12.1844
|
Сядзіш прад сьвечкай, сьвечка ў цемнаце, Нібыта кветка адзінокая, цьвіце... У Шчорсах школу маеш для сялян, Каб і яны ў жыцьці магчымасьць мелі Ня толькі ведаць як завецца пан, А для чаго на сьвеце разумелі Жывуць яны і гінуць у паўстаньнях. Бяз сонца ў небе не пачнецца раньне, Як не пачнецца шлях ад родных хат У сьвет бязь веры, што вяртаньне будзе Дамоў хоць гэты край ня райскі сад. Хто бацька твой – ніколі не забудзеш І будзеш кнігі сабіраць, як ён. Адам Міцкевіч у цябе загосьціць. Да мудрых кніжак трапіўшы ў палон, «Гражыну» ён задумае і ўзросьціць І, гледзячы на сумны дождж з вакна, Прашэпча ён: «Айчына ў нас адна...» І вершаў беларускіх настварае, Якія потым згубяцца, згараць, Як зараз сьвечка прад табой згарае, Каб аніколі больш не асьвятляць Таго, што сьвет само ўжо асьвятляе...
27.IV.2010.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|