 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Баляда Сымона Канарскага
|
17.03.1808 – 11.03.1839
|
Сонца сакавіцкае крывава Зь вечаровых выплыла сьнягоў. Ранішняя Вільня пахне кавай, Як паненка, што ідзе дамоў Зь вечарынкі, што гула да раньня. І паненцы тут не зразумець Для чаго патрэбнае паўстаньне. За паўстаньне ты ідзеш на сьмерць, Малады, прыгожы і разумны, З прагаю да волі і жыцьця. Звон зьвініць на Храме сумна-сумна І галосіць на руках дзіця У жанчыны, што цябе спаткала. Ты ўсьміхнуўся і далей пайшоў Па дарозе, што ўжо вузкай стала І апошняй, дзе пральецца кроў Вінная твая, бо тут віною Прад чужынцам ёсьць і будзе тут – Родны кут любіць усёй душою, Не здаваць чужынцам родны кут... ...І паболее крыві на сонцы, І растануць у крыві сьнягі, Дзе твой шлях змагарны не бясконцы І ня бачны шлях пакуль другі...
9.VI.2010.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|