РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Аляксандра Аскеркі
1830 – 11.01.1911
...Зноў крыж прыдарожны дарогу вартуе,
А ў садзе і ў сьвеце шуміць ліставір.
Маёнтак, дзе ты нарадзіўся, сумуе,
Бо ты, як паўстанец, сасланы ў Сібір,
Дзе ўсё незнаёмае і ўсё чужое,
Халоднае, быццам закутае ў лёд.
А зоркі ў нябёсах, нібы пад вадою
Каменьчыкі ў рэчцы, кудою ты ў брод
Хадзіў да каханай, якая чакае.
І вернесься ты да людзей праз гады,
Каму Беларусь паланянка сьвятая,
Якая бяз волі загіне, як ты
Бяз любай Айчыны слабы і маркотны.
Але табой створаны будзе буквар
Вучыць любіць край свой адзіны і родны,
Дзе кожны тутэйшы – зямлі гаспадар,
Бо ў гэтай зямлі наша кроў спаконвеку,
Таму аніколі нікому яе
Забраць не дадзім, і шумяць нашы рэкі
Пра гэта й пра гэта салоўка пяе.
А крыж ля дарогі сьсівее і ў травы
Ад ветру ўпадзе, як паўстанец – ад куль.
І будуць Айчына і гонар, і слава
Пакуль тут такія, як ты, ёсьць. Пакуль...
 
15 – 18.V.2010.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.