РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Бенядзікта Дыбоўскага
29.04.1833 – 31.01.1930
Маёнтак родны твой Адамарын
Застаўся безь цябе, як чоўн, адзін
На хвалях часу і Эўропы тлумнай,
Дзе і табе было зусім ня сумна
Ні ў Дэрпце, ні ў Варшаве, ні ў Бэрліне.
Прайшоў агонь паўстаньня па Айчыне
І дымам ты занесены ў Сібір,
Дзе возера Байкал, нібы пацір,
Напоўнена чысьцюткаю вадою.
Глядзіш на сьнег і бачыш прад сабою,
Праз далеч, беларускія азёры,
Лясы і рэкі, жытнія прасторы...
Ты вернесься дамоў, каб дом пакінуць,
Але й пакінуўшы, любіць Айчыну,
Ня верачы, што ўсё наўкол ад Бога
І нават гэта празь Сібір дарога,
Якой ты едзеш, як дамоў, у Львоў,
Дзе беларуская ня зьнікне кроў
У сэрцы, што па-беларуску б’ецца,
Бо гэта беларуса сэрца...
 
23.IV.2010.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.