РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Станіслава Булак-Балаховіча
10.02.1883 – 10.05.1940
Беларускага войска коньніца
І сваім, і чужынцам помніцца.
Кроў пралітая не змываецца,
Ды з крыві выплывае раніца,
Наша раніца, наша вечная,
Што пачата ад Шляху Млечнага,
Па якім зноў прыходзіць коньніца,
Па якім і сягоньня гоніцца
За чужынцамі, што ня зводзяцца
На зямлі, дзе ўсе з намі родняцца
Хто прыходзіць да нас ня біцца...
Пыл за коньніцай зноў клубіцца
І хаваецца ў пыле коньніца,
А дарога яе ня скончыцца,
Бо наперадзе ты і раніца,
У якой Беларусь прачынаецца...
 
29.X.2008.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.