РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Франьцішка Аляхновіча
9.03.1883 – 3.03.1944
У Вільні ёсьць твая магіла,
Але – у ёй цябе няма.
Айчына, дзе дзіця згубіла?..
...Зноў вінаватая зіма,
Вайны пажар і мы з табою,
Што ля пустой магілы зноў
Стаім, як сьвечкі, і журбою,
Нібы агнём, сваю любоў
Высьвечваем. Цябе ж няма,
Але ты ёсьць, як ёсьць магіла,
Як ёсьць Айчына, ёсьць турма
І воля, што цябе любіла
І ты любіў, так, як тварыў
Наш сьвет, дзе нам з табою
Ёсьць мейсца, як траве ў двары
Халоднай, ды сваёй вясною,
Што прыйдзе зноў, як мы прыйшлі
У Вільні да тваёй магілы...
 
4.VIII.2005.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.