РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Вінцэнта Гадлеўскага
16.11.1888 – 24.12.1942
Менску ня сьпіцца – у ім акупанты-фашысты.
Горад патрэбен ім ціхі, як мёртвы, і чысты
Ад бальшавіцкай заразы, якая жывая,
Тая, якая й сваіх кожны дзень забівае.
Сыплецца сьнег, як парваныя пісьмы да Бога.
Сыплецца сьнег на цябе, канваіраў, дарогу.
І ніколі, ніколі ня вернесься ты ўжо дадому,
І ўжо грахоў не адпусьціш ты болей нікому,
І ўжо ня скажаш, што вораг ня злым не бывае,
Вораг заўсёды чужы і чужых ён зьнішчае
Хоць ён з усходу ці з захаду прыйдзе і скажа,
Што ён прыйшоў, каб Айчына зрабілася наша
Вольнай і самай багатай краінай у сьвеце.
Штык у сьпіну табе коле, а ў грудзі б’е вецер.
І ўжо малітва твая, нібы сьцяг, над табою
І па-над Менскам і над Беларусьсю жывою,
Што не здаецца чужынцам, ня здасца ніколі,
Бо Беларусь – гэта шлях наш да Бога і волі...
 
12.VI.2010.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.