РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Міхася Зарэцкага
20.11.1901 – 29.10.1937
...А ты быў рамантык, вясёлы, прыгожы
І верыў, што зьдзейсняцца мары твае
У гэтай краіне, якая ўсё ж зможа
Асіліць цямрэчу, што жыць не дае.
Цябе ж расстралялі, а творы спалілі
І чорны кастрычнік зрабіўся чарней.
Тваей аніколі ня знойдзем магілы,
Айчына магілаю стала тваей.
І людзі баяцца заплакаць, бо сьлёзы
Прыцягваюць чорны расстрэльны сьвінец,
Таму адзінокія плачуць бярозы
У шэрані раньняй, нібы ў сівізьне.
І попел зьмяцецца ад спаленых твораў,
І змыецца кроў, і пральецца зноў кроў,
І гэта яшчэ сотні раз тут паўтораць
Злыднюгі, якім не патрэбна любоў
Да роднай зямлі і да роднае мовы.
Зь нябёс на зямлю ты спакойна глядзіш,
Бо знаеш, што прыйдзе час лепшы і новы,
З травы прарасьце беларускі наш крыж,
Той крыж, за які тут стралялі, душылі
Усіх, хто ня траціў пачуцьцяў людскіх,
І мы іх ня знойдзем ніколі магілаў,
Айчына магілаю стала для іх.
 
10.VI.2010.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.