РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Генадзя Цітовіча
7.08.1910 – 20.06.1986
Вецер іграе на струнах бяроз.
Сонца на сьнезе, апошні мароз
І ўжо вясна недзе там за лясамі,
Быццам за чорнымі ў сьнезе гарамі,
Дзе жаваронкі маўкліва зімуюць,
Па каласістых палетках сумуюць,
Па курганах і празрыстых азёрах,
Па валунах заімшэлых і зорах,
Што па начах у туман ападаюць,
Кветкамі ўраньні з травы прарастаюць...
 
Сьцежка дадому цябе сагравае,
Быццам бы песьня, што маці сьпявае
Ціха і ўзьнёсла, як моляцца Богу.
Сьветла ўплятаецца сьцежка ў дарогу,
Дзе, нібы золата, промні саломы,
Нібы ў нябёсы, умерзлыя ў сьнег.
Тут табе роднае ўсё і знаёма
Кожная хата, іх бачыў у сьне
Будучы ў Вільні, што нам не чужая.
Сонечны сьнег пад нагамі сьпявае
І з твайго сэрца, як птах, вылятае:
«Жавароначкі, прыляціце.
Вясну-красну прынясіце!..»
 
28.IV.2010
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.