РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Міколы Капыловіча
10.07.1937 – 24.02.2000
«А што дасі ты Беларусі,
Каб вечнай Беларусь была?»
«Усё аддам! А перш нап’юся
Зь нябёсаў зорнага сьвятла...» –
Гаворыш ты зусім цьвяроза
І ў неба зорнае глядзіш:
«Жыцьцё маё – зямная проза,
Дзе то буран, то раптам ціш...»
 
І падае ў траву цыгарка,
Нібыта зьнічка з вышыні
Тваіх нябёс, дзе поўняй чарка,
І ўсё, нібы на далані,
Асьветлена: «Бяры, сябрына,
З табой багаты я даўно!»
 
...І можна адабраць віно,
Ды застанецца нам Айчына,
Якую любіш ты, як маці,
І плачаш, і смьяесься ў шчасьці,
І сьлёз шчасьлівых не хаваеш,
Як срэбра, што з душы ўсплывае...
 
Душа баліць, душа сьпявае,
Твая душа – жывая...
 
9.IX.2008.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.