РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Ларысы Засімовіч
1967 – 1992
Згараюць дні пражытыя і ночы...
Згараюць фарбы ў незямным агні...
І неба ў хмарах, як у дыме плошча,
Дзе пад асфальтам спрасаваны дні
Забытыя, нязьдзейсьненыя мроі,
Дзе ўсё было, як росная трава,
Дзе ў вечным сьне тутэйшыя гэроі
Самотныя, як белая царква,
Што чорнай стала, бо гараць дні й ночы,
Дзе мы былі і дзе ня будзем мы,
Дзе час і дым цякуць крывава з плошчы
У неба, як праз пальцы, праз дамы
І ў вечнасьці губляюцца над намі
І застаюцца ў попеле карцін,
Што чорнымі ўзьлятае матылямі
Па-над агнём, што, як душа, адзін...
 
26.II.2008.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.