РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Звычайна сур’ёзныя людзі,
Калі будуюць дом,
Перш закладаюць фундамэнт,
Потым узводзяць сьцены,
Ставяць кроквы.
Крыюць.
 
У мяне ж – наадварот:
Я пачынаю з мары,
З дыму над комінам,
З бусьлінага гнязда,
Якое прымацоўваю да страхі,
Страху кладу на латы,
Латы – на кроквы,
Якія асаджваю на плечы сьцен,
I ў вокнах – яшчэ не зашклёных –
Стаўлю кветкі.
 
Некаторыя сьмяюцца.
Хоць – як ня дзіва! –
Дом гэты выстаяў
Пад громам навальніц.
 
12.I.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.