 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У розных кутках беларускай зямлі (Там помнікі б з мармуру высечы!) Славутыя колісь друкарні былі – Гадоў таму ледзь не паўтысячы. Даўно супачылі ў зямлі друкары, А плён іх сыноўняга подзьвігу Сьцірала гісторыя з гэнай пары – Дзе кроўю, дзе гучна, дзе поціху. I мейсцы ўжо тыя нялёгка знайсьці, Парослыя крыўдамі-бедамі, Дзе ўсходзілі першыя кветкі цьвісьці Красы між народаў няведамай. О, як бы разросься той кветнік, той сад, Хоць вёсны былі неспагаднымі, Калі б не стаптаў заваёўнік-магнат, Калі б чужакі не спаганілі! Але, як зярняты з угрэтай ральлі, Сьлязамі і кроўю палітыя, Ізноў прарасталі, буялі, цьвілі Бясьсьмертныя родныя літары! I чулася, чулася ў стуку станкоў, Што ім не замоўкнуць заклятымі, Што будуць яны за хрыбтамі вякоў Грымець паліграфкамбінатамі.
«Літаратура і мастацтва» за 24 сьнежня 1965 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|