РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зьяўленьне
Зьяўленьне зор і сонца ў вышыні.
Зьяўленьне сокаў з глыбіні карэньня.
Зьяўленьне траў у веснавыя дні...
I вось маё, і вось тваё зьяўленьне.
 
Як быццам бы дамовіліся ўсе –
глыбіні цёмныя і залатыя высі, –
як быццам бы сказалі ўсе: «Зьявіся!» –
I ты зьявілася ва ўсёй красе.
 
Як быццам нечакана ўсё было,
як быццам выпадкова.
                                                  А на справе
увасабленьне гэтае наяве
чакалася, як раньняе сьвятло.
 
А каб ты нам зьявілася як сьлед,
падмогаю было благаславеньне:
благаслаўляў тваё зьяўленне сьвет,
сусьвет благаслаўляў тваё зьяўленьне.
 
1974
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.