 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На маёй дарозе – толькі сьнег, Над маёй дарогай – толькі Бог. Пакідаю свой самотны сьлед. Кожны крок – нібы цераз парог. А вакол – краіна ціха сьпіць, Ціха замятае сьлед зіма. І на прыдарожныя слупы Нават ліхтароў у нас няма. Цёмна – толькі ветаха сьвятло Беднае, як бедны гэты край. І сьляды пагоні замяло На дарозе ў пекла – альбо ў рай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|