 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Забыць Венэцыю. А заадно – і Рым. І Дрэздэн, і Верону, і Варшаву. Ёсьць толькі неба, шэрае, як дым, Над горадам, зь якога не зьязджаюць. Хто выдумаў – не акуеш душы? І на яе ланцуг знайсьці ня цяжка. І тут таксама можна добра жыць Між комінам, і сьметнікам, і пляшкай. Вось толькі – пра Венэцыю... Пра сон, Пра мора, сьмерць ад пацалунку мора, Пра вітражы гатычныя акон, Каменных львоў і брукаваны дворык – Забыць... Забыцца... Што Гекуба – нам? Што мы – Гекубе? Гамлеты бяз трона. Квадратныя вітрыны нашых крам Цямней і таямнічай водаў Роны. Нібы гандола, месяц праплыве, Мой човен залаты, маё чаканьне. І ліст асеньні на сухой траве Зблісьне тужліва маскай карнавальнай... Забыць Венэцыю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|