 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
прачынаецца травень нібыта бяскрылы анёл пазірае ўначы белай квеценьню ціхіх каштанаў хутка сэрца трымціць, быццам спыніцца хутка яно у пагоні за тым, што здалося навечна прыдбаным. на скрыжалях маіх высякаюцца толькі крыжы, на далонях маіх засталіся адны скрыжаваньні я жыву між агнёў толькі каты вакол і віжы атлусьцелыя судзьдзі мой боль – гэта іх апраўданьні падымаецца травень зялёнаю птушкаю ўверх я на крылах яго адлятаю ад гэтай Гаморы быць сабою – пакута і грэх я бяру гэты грэх і ад сьвечак каштанаў ляжыць як нябожчык мой горад
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|