РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Усё ў чалавеку, што робіць яго чалавекам:
I памяць, і клопат надзённы, і мараў разьбег.
Таму і не проста яго зразумець, што ў сабе
Сучаснасьць ён лучыць зь мінулым і будучым векам.
 
Як дрэва карэньнем у доле, у сховах нябачных,
Лістотай у сонцы, насеньнем – у заўтрашнім дні, –
Таксама і ён: да жыцьця паўстае з глыбіні,
Каб сьцьвердзіць сябе і застацца ў нашчадках удзячных.
 
1973
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.