РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Праходжу праз калючыя кусты,
Нібы няма дарогі недзе побач.
Я ўсё згубіла... Куфар мой пусты.
Ёсьць толькі боль і горыч, горыч, горыч...
Ды хто сказаў, што трэба лёгка жыць,
Хто сьцьвердзіў – мы народжаны для шчасьця?
Няма мне нават сьцежкі... Толькі пыл
Чужых дарог часамі вочы засьціць.
Крывавы сьлед мой – быццам лябірынт,
Але ж пакрочаць і за мной калісьці...
Таму шыпы зрываю, як дары,
І даланёй лязо згінаю лісьця,
Каб зраніліся меней за мяне
Завабленыя пошукамі вежы...
Калі ж ніхто ня пойдзе? Не – дык не...
Мая сьцяжынка мне адной належыць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.