РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Усё жыцьцё за прывідам ісьці,
За сьветлай кропкай у канцы тунэля,
Між іншымі, прарослымі ў жыцьці,
Як дрэвы – у каменныя панэлі.
Лістом сарваным, дзікім птушанём,
Што пачакаць ня хоча дужых крылаў,
Ляцець – за небасхілам, за агнём,
І ўпасьці на шляху сваім бясьсіла.
Ані гнязда, ні каранёў тугіх...
Ты – вартая шкадобы, ты – дзівачка...
А да сьвятла імкнецца кожны ўздых,
І цемры навакольнае ня бачна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.